Цуд на Раство

Напярэдадні Раства гомельскія энтузіясты звярнуліся ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” да ўсіх жадаючых арганізаваць навагодняе свята для інвалідаў у Церухоўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.

А дапамога была патрэбная ў арганізацыі канцэрта, з транспартам ды неабходнымі рэчамі (парашок, мыла, адзенне, гарбата, мандарыны, салодкія падарункі ды розныя канцылярскія прылады).

Падчас навагодніх святаў, кожны з вас можа зрабіць маленькі цуд для маладых людзей, якія пасля сканчэння інтэрнатных устаноў трапляюць у дамы для састарэлых і інвалідаў. На вялікі жаль гэта праўда: маладыя людзі, якія маюць фізічныя недахопы, пачынаючы з васямнаццаці гадоў змушаны пражываць сваё жыццё сярод людзей пажылога ўзросту, людзей у якіх ёсць сур'ёзныя разумовыя засмучэнні, - звярталіся да людзей арганізатары.

Валанцёрка Марына Драбышэўская: "Даведаўшыся, як нялёгка жывецца маладым інвалідам ў дамах для састарэлых,  мы вырашылі падараваць такім людзям хаця б маленькі кавалачак свята. Бо для іх кожны наступны дзень амаль не адрозніваецца ад папярэдняга. Асабіста для мяне такое жыццё, напэўна б, нават не мела сэнсу. Таму, незалежна ад таго, добра нам ці дрэнна, весела ці сумна, мы не мусім забываць пра незвычайных людзей, якія з’яўляюцца такой жа часткай грамадзтва, як і мы з вамі, якія маюць такую ж патрэбу ў сябрах, падтрымцы, забаўках, як і мы з вамі".

Каля трыццаці розных па ўзросце і цікаўнасцям людзей праз падзею ў кантакце сабраліся 25 снежня ў інтэрнаце, каб павіншаваць інвалідаў. Быў арганізаваны трохгадзінны канцэрт з выступамі артыстаў і шматлікімі конкурсамі, у якіх удзельнічалі і выхаванцы дыспансэра, і персанал. Валанцёры павіншавалі не толькі тых, хто змог на сваіх нагах прыйсці на канцэрт, але і ляжачых: ім таксама ўручылі салодкія падарункі і нават паказалі некалькі ваступаў наўпрост у палатах.

 
Святлана Лапо, адна з арганізатараў навагодняга свята: "У нас усё атрымалася нават лепш, чым мы чакалі. Я лічу, што сваёй мэты мы дасягнулі, бо на тварах незвычайных людзей, якія жывуць у дыспансэры, было шчасце. Яны з вялікім задавальненнем глядзелі нашую праграму, удзельнічалі ў конкурсах і танчылі. А шчэ мы бралі з сабой двух шчанюкоў, якіх мог крыху “паціскаць” кожны жадаючы. Хацелася б выказаць падзяку ўсім, хто хоць неяк спрычыніўся да гэтай справы. Я думаю, што такія мерапрыемствы варта праводзіць часцей і што не трэба забываць пра тых, хто крыху адрозніваецца ад нас."

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку