Ці адлічана Тацяна Цішкевіч?
Сёньня за тлумчэньнямі да в.а. рэктара БДУФК Гусаравай В.А. зьвярнуліся праваабаронцы “Салідарнасьці” .
Падчас адсідкі за акцыю 10 студзеня на Акрэсьціна сьледчы Цэнтральнага РУУС Сушчэня паведаміў Тацяне, што яна адлічана з унівэрсітэту 18 студзеня. Калі яна выйшла з Акрэсьціна, в.а. рэктара Гусарава В.А. паведаміла ёй, што падпісала загад на яенае адлічэньне 23 студзеня. Падставай стала “несваечасовая аплата”.
Рэктару паведамілі, што па дамове Тацяна можа аплаціць да 4 лютага 2008г. Кіраўніцтва ўнівэрсітэту паабяцала на працягу тыдня разабрацца з гэтым пытаньнем.