Ці выключаць з унівэсітэту Кацярыну Салаўёву?
Кіраўніцтва Полацкага дзяржаўнага унівэрсітэту на паседжаньні адмысловай дысцыплінарнай камісіі прыняло рашэньня аб немэтазгоднасьці далейшага навучаньня Кацярыны Салаўёвай.
Большасць сяброў дысцыплінарнай камісіі, у якую ўваходзіць рэктар Полацкага дзяржунівэрсітэту і ўсе ягоныя намесьнікі, выказалася аб немэтазгоднасьці далейшага навучаньня ў ВНУ актывісткі "Маладога фронту" Кацярыны Салаўёвай. Аднак адлічаць студэнтку адміністрацыя ўстановы пакуль не рашылася – маладафронтаўцы было прапанавана самой забраць дакуманты з навучальнай установы.
Сама Кацярына Салаўёва ўпэўнена ў палітычным характары дзеяньняў камісіі.
Нагадаем, што Кацярына Салаўёва ўжо некалькі дзён праходзіць падазраванай па крымінальнай справе аб здзяйсненьні ў горадзе палітычных графіці. Яна была затрыманая міліцыянтамі ў ноч на аўторак, а ў сераду ў студэнцкім інтэрнаце, дзе жыве дзяўчына, супрацоўнікамі Камітэту дзяржаўнай бяспекі быў праведзены ператрус.
Паводле радыё Рацыя