Ці гатовая Беларусь далучыцца да Балонскага працэсу?

Міністэрства адукацыі Беларусі накіравала заяўку ў Балонскі сакратарыят аб уваходжанні ў Балонскі працэс і далучэнні да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ЕПВА), паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

Паводле яго слоў, канферэнцыя міністраў адукацыі краін, якія падпісалі Балонскую дэкларацыю, адбудзецца ў маі 2015 года і на ёй можа быць разгледжана беларускае пытанне.

БелаПАН нагадвае, што гэта ўжо другая спроба Беларусі ўступіць у Балонскі працэс. У 2012 годзе на пасяджэнні Балонскай рабочай групы было прынятае рашэнне зняць заяўку Беларусі з парадку дня. Прычына ў тым, што Беларусь не выконвае прынцыпы Балонскага працэсу, такія як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.

Ці шмат змянілася з тае пары? Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабодаў, які праводзіць Грамадскі Балонскі камітэт і маладзёжная прафсаюзная група «Студэнцкая рада» не схіляе да аптымістычных высноваў.

“Як паказвае практыка, у склад Рады ВНУ звычайна уваходзяць "кантраляваныя" студэнты са студсаюзу, БРСМа альбо афіцыйнага прафсаюзу. Часам патрапляюць і добрыя прадстаўнікі, але такіх выпадкаў няшмат. Сітуацыя можа вар’іраваць таксама ў залежнасці ад навучальнай установы”, - адзначае актывіст “Студэнцкай Рады” Алесь Крот.

Такім чынам, прынцыпы Балонскага працэсу выконваюцца пераважна на паперы, а прысутнасць студэнтаў у органах самакіравання ВНУ мае збольшага фармальны характар.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку