Ці зменяцца ўмовы адбыцця адміністрацыйных арыштаў?

Нарэшце пасля шматлікіх скаргаў на ўмовы ўтрымання і працяглых абяцанняў кіраўніцтва, “сумназнакамітая” вязніца для адміністратыўна арыштаваных на завулку Акрэсціна зачыніла свае “дзверы” для правядзення рамонту.

Паводле словаў адказных за правядзення працаў, Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у новым годзе будзе прыведзены ў адпаведнасць з усімі нормамі беларускага заканадаўства. Пакуль “начальнікі” турмы хаваюць свае “планы” пад сям’ю пячаткамі,
 
Рэдакцыя сайту “Салідарнасьць” правяла апытанне  сярод вядомых грамадзкіх актывістаў аб іх чаканняў ад зменаў на Акрэсціна.
 
 
Андрэй Кім, грамадскі актывіст і былы палітвязень:
 
“Можа нарэшце, са  сярэднявечнай катавальні яна стане нармалёвым месцам адбыцця адміністрацыйнага пакарання?
 
Калі ўжо там трэба быць, то хай гэта будзе 15дзенны турэмны тэрмін, а не 15-дзеннае катаванне. Хацелася,  каб там з'явіліся ложкі, з'явіліся коўдры, з'явіліся вокны са шклом. З'явілася святло, пры якім можна чытаць, з'явілася нармальная прыбіральня, з'явілася гарачая вада, з'явілася нармальнае харчаванне, каб былі дазволены харчовыя перадачы.
 
Каб людзі не адчувалі, што яны сядзяць у сярэднявечнай яме, а што яны знаходзяцца ў больш-менш цывілізаванай краіне.”
 
 
Павал Вінаградаў , былы палітычны зняволены і лідэр арганізацыі Zмена”:
 
“Больш за ўсё жадаў бы, каб былі “штодзённыя спатканні”, інтэрнэт, харчовыя перадачы. Аднакш канешне,  разумею, што ўсё гэта ў нашых рэаліях застаецца проста недасяжнай марай. Але насамрэч жадаў, больш ніколі не бачыць гэты будынак.”
 
 

Алесь Кіркевіч, намеснік старшыні “Маладога Фронту”,  былы палітзняволены:
 
 “Калі казаць пра нейкія змены, думаю, было б добра, каб была магчымасць часцей прымаць душ і зрабіць асобную, аддзеленую кабінкай прыбіральню, больш асвятлення, якога заўжды недастаткова і размежавання людзей па камэрах па прынцыпу ўжывання ці няўжывання тытуню.
 
Калі раптам да завяршэння рэканструкцыі сытуацыя ў краіне ня зменіцца, хацелася бы пабачыць наяўнасць штодзённых шпацыраў, сустрэч і тэлефанавання. Нават у калоніях для крымінальных зняволеных ёсць такая магчымасць.”
 
Дзяніс Садоўскі, адказны сакратар аркамітэта партыі БХД:
 
“Канешне хацелася бы, каб умовы ўтрымання зняволеных у нашай краіне былі змененыя. Каб замест разбуральнай ці нават знішчальнай функцыі, такая ўстанова мела хоць нейкі папраўчы эфект, на што падобныя месцы і разлічаны. 
 
Але насамрэч, маю жаданне, каб гэтае месца было наўпрост знесена.”

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку