Ці з’яўляецца перанос адзначэння Дня Волі на 15 гадзін працоўнага дня дыскрымінацыяй працоўных?
Мінскія ўлады дазволілі правесці святкаванне Дня Волі 25 сакавіка, але прызначылі яго на працоўны час, калі значная частка патэнцыйных удзельнікаў мерапрыемства мусіць знаходзіцца на сваіх працоўных месцах.
“З пункту гледжання Закону тут парушэнняў вядома няма. Закон дазваляе чыноўнікам пераносіць час правядзення акцыі, спасылаючыся на пэўныя прычыны, нават калі яны выглядаюць надуманымі. Забеспячэнне масавасці такім чынам цалкам з’яўляецца праблемай арганізатараў мерапрыемства. Усім цудоўна зразумела, што ўлады гэткім чынам хочуць мінімізаваць колькасць удзельнікаў святкавання Дня Волі”, - пракаментаваў сітуацыю Намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў (БКДП) Сяргей Антусевіч.
У той жа час, паводле спецыяліста ў галіне працоўнага заканадаўства, рашэнне чыноўнікаў абмяжоўвае правы працуючых грамадзян:
“Рашэнне ўладаў, прызначэнне святкавання Дня Волі на 15 гадзін, натуральна абмяжоўвае правы працуючых людзей на ўдзел у масавых акцыях і дэманстрацыях, публічнае выражэнне сваіх меркаванняў, паколькі значная частка грамадзян у працоўны час працуе і не зможа, не парушаючы працоўнае заканадаўства, прыняць удзел у шэсці 25 сакавіка. Можна казаць, што рашэнне пра перанос святкавання на працоўны час хаця і не парушае закон, носіць дыскрымінацыйны характар па палітычнай прыкмеце ў адносінах да значнай часткі працоўных”.
Пакінуць новы каментар