Чарговае звальненне з Гарадзенскага ўніверсітэта

Доктарау гістарычных навук Гарадзенскага дзяржуніверсітэта Святлане Куль-Сяльверставай не працягнулі кантракт. Афіцыйная прычына - «малая публікатарская дзейнасць».

Пры гэтым за апошнія пяць гадоў выходзіць чацвёртая яе кніга. Як павдамляе Радыё Рацыя са спасыкай на тэлеканал Белсат, папярэдні кантракт сканчаецца 29-га снежня.

Прафесар Святлана Куль–Сяльверстава чытала ўнікальны для Беларусі курс беларускага скорапісу і беларускай гістарычнай храналогіі. Нядаўна выкладчыца аддала ў друк манаграфію «Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці».

Гэта першая кніга па гістарычнай храналогіі ў беларускай гісторыяграфіі.

Раней з Гарадзенскага ўніверсітэта былі звольненыя выкладчыкі Іна Соркіна, Вячаслаў Швед, Андрэй Чарнякевіч, Ігар Кузьмініч, Вольга Сабалеўская, Настасся Фрода.


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку