Чырвоны Крыж дапаможа 6 тысячам украінскіх перасяленцаў у Беларусі
Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа ў Расіі, Беларусі і Малдове Паскаль Кюта.
Як перадае Радыё Свабода, Паскаль Кюта растлумачыў, што непасрэдную дапамогу аказвае нацыянальнае таварыства Чырвонага Крыжа, але пры падтрымцы рэгіянальнай дэлегацыі:
“Мы плануем працягнуць такую падтрымку. Падчас першага этапу мы аказалі дапамогу 3 тысячам чалавек, затым плануем працягнуць падтрымку нацыянальнага таварыства для аказання дапамогі 6 тысячам чалавек”.
Паскаль Кюта таксама паведаміў:
“Наша аперацыя ва Украіне — адна з найбуйнейшых аперацыяў Чырвонага Крыжа. Яе бюджэт ужо ад 46 да 47 млн. даляраў. У наступныя тыдні плануем павелічэнне гэтага бюджэту на значную суму. Акрамя таго, за апошні месяц мы аказалі там дапамогу больш як 100 тысячам чалавек. Трэба сказаць, што суседнія краіны, у тым ліку Беларусь, знаёмыя з праблемай прытоку ўцекачоў. На тэрыторыі Ўкраіны таксама назіраецца вялікая колькасць перамешчаных асобаў”.
Пакінуць новы каментар