Шчасце вярнулася ў сям’ю Класкоўскіх

Былога палітзняволенага Аляксандра Класкоўскага на вакзале сустракала жонка Наталля з маленькім сынам, якому моцна хацелася спаць, але ён вельмі імкнуўся зноў убачыць бацьку. Двое старэйшых дзетак з раніцы адсвяткавалі вяртання таты.
 Аляксандр прывыкае да звычайнага жыцця, сустракаецца з праваабаронцамі і журналістамі. Пасля таго, як ён пабыў у “ вантробах рэжыму”, ў СІЗА КДБ,  ў яго засталося шмат успамінаў і ўражанняў, частка з іх - жорсткія, брутальныя, пра якія ён распавядзе і напіша пазней.



Калі Аляксандра запыталі, чаму былы міліцыянт выйшаў на Плошчу менавіта ў службовай форме, то ён адказаў з гумарам: “Я падумаў, можа складзецца такая сітуацыя, што трэба будзе ўзяць камандаванне, каб дружына падпарадкоўвалася афіцэру.”
У любым выпадку, гэта быў мужны і смелы грамадзянскі ўчынак, калі афіцэр твар у твар стрымліваў націск ланцугоў АМАПу і дэманстраваў сваю еднасць з народам.
 
Шклоўская калонія, на думку вязня, самая паказальная. У ёй хутчэй даходзяць загады зверху, згодна с наладжанай сістэмай, зэкі і “шасцёркі” кантралююць кожны шлях вязня. Аляксандр  быў працяглы час разам з Міколам Статкевічам у каранціне,  ім даводзілася размаўляць па 8 гадзін у суткі, пасля яны патрапілі ў розныя атрады.
 
Вязні ставяцца да спадара Статкевіча з павагай, выдзялілі яму прыстойнае месца. Для  сп. Міколы і сп.Аляксандра як былых вайскоўцаў, афіцэраў, звыклых да спартанскіх умоваў, калонія падалася “нечым паміж вайсковай казармай і піянерскім лагерам”. Але, безумоўна, былі напружаныя моманты, калі прымушалі пісаць прашэнне аб памілаванні з пагрозамі прымянення фізічнай сілы. Але Аляксандр яго так і не напісаў.
 
Строгасць адносінаў да вязняў пашырылася пасля наведвання кіраўніком краіны папяровай фабрыкі ў Шклове, якая знаходзіцца побач з калоніяй.Дарэчы, былы дырэктар фабрыкі адбываў пакаранне ў сцянах калоніі. Аляксандр узгадвае  пра тое, як без важкіх прычын, за дробязі яму запісваліся парушэнні. Разам з тым Аляксандр Класкоўскі сказаў, што перад вызваленнем  адчуў падтрымку тых вязняў, якія зацікаўлены ў дэмакратызацыі краіны.
 

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку