Эдуард Лобаў выйшаў на волю!
Вызваленне палітвязня з калоніі «Воўчыя норы» ў Івацэвічах адбылося а 8 гадзіне 18 снежня.
У Івацэвічы сустракаць яго сабраліся сябры, проста спагадныя людзі і журналісты.
Як паведаміў Эдуард Лобаў па выхадзе са сценаў турмы, яшчэ у 2011-м яму тройчы прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні, ён адмовіўся і з таго часу яму пра гэта не казалі.
У сувязі з прызначэннем прэвентыўнага нагляду Лобаў пакуль не ведае, чым будзе займацца, але падкрэсліў, што ў турме яго погляды не змяніліся і ён будзе працягваць грамадска-палітычную дзейнасць.
Лобаў быў затрыманы разам са Змітром Дашкевічам 18 снежня 2010 г., за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.
Паводле сведчанняў міліцыянтаў, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава.
Затрыманне Дашкевіча і Лобава было ацэнена яе прэвентыўная мера напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. 24 сакавіка 2011 г. Лобаў быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Дашкевіч — да двух гадоў. Такім чынам Эдуард Лобаў правёў за кратамі роўна чатыры гады.
Паводле nn.by
Фота Сяргея Гудзіліна
Пакінуць новы каментар