Экс-палітвязня Статкевіча аштрафавалі на 7 млн 200 тысяч рублёў

У аўторак, 22 верасня, суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў былога палітвязня Мікалая Статкевіча на 7 млн 200 тысяч рублёў (больш за 400 долараў). Яго пакаралі за правядзенне 10 верасня ў Мінску каля ГУМа несанкцыянаванага пікета "За сумленныя і свабодныя выбары".

Дзяржаўная агенцыя БЕЛТА адзначае, што Статкевіч не з'явіўся на судовае паседжанне "без паважнай прычыны", нягледзячы на тое, што яму па пошце дасылалі позву, адправілі на мабільны тэлефон СМС, тэлефанавалі. Учора Мікалай Статкевіч у каментары Еўрарадыё гаварыў, што позвы не атрымаў, а па СМС ісці ў суд адмовіўся.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку