Эстафета пратэстаў супраць расійскіх авіабазаў

На мінулым тыдні адбылося знакавае не толькі для Магілеўскай вобласці, а мабыць і для ўсей Беларусі, падзея. 24 лістапада ў Хоцімску адбыўся дазволены мясцовымі ўладамі пікет супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскіх вайсковых баз. Акцыя была замоўлена кіраўніком Хоцімскай раённай арганізацыі партыі БНФ Валерам Каранкевічам і праходзіла каля раённага цэнтра культуры. Доўжылась мерапрыемства прыкладна каля гадзіны.

 

Паводле намесніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва, заяўкі на падобныя акцыі пратэсту падаваліся ў 44 гарадах. Аднак дазволілі толькі ў Хоцімску.

Цікавасці да гэтай падзеі дадае той факт, што да гэтага ў Магілеўскай вобласці, мясцовыя ўлады самым жорсткім чынам рэагавалі на любую ініцыятыву грамадзян адстойваць сваё права на абарону Канстытуцыі, у якой  сцвярджаецца, што Беларусь з’яўляецца нейтральнай дзяржавай.

 

А прыклад для  ўсіх, неабыякавых да гэтага пытання людзей, сваім мужным учынкам даў адін чалавек. Яшчэ некалькі месяцаў таму  актывіст Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Мікалай Гладышаў выйшаў на адзіночны пікет насупраць будынку Магілеўскага гарвыканкама, дзе на плоце павесіў плакат з надпісам “Не расійскім авіябазам на зямлі Беларусі”. За гэты ўчынак Гладышаў быў пакараны штрафам у адзін мільен рублеў. Праз нейкі час ён зладіў такіж піет ў Мінску, насупраць амбасады Расіі. За гэта Гладышаў атрымаў ужо дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту.

 

Гэта ўжо потым Магілеўская кааліцыя дэмакратычных сілаў вырашыла праводзіць доўгатэрміновыя акцыі пратэсту. Прадстаўнікі апазіцыйных партый у многіх рэгіёнах беспаспяхова дабіваліся дазволу ад мясцовых улад на правядзенне пікетаў і мітынгаў супраць расейскіх авіябаз.

За ўдзел у адной з не дазволіных акцый пратэсту лідар Магілёўскай абласной Кааліцыі Дэмакратычных Сіл Юрый Новікаў быў пакараны судом штрафам у памеры  5 850 000 рублёў.

 

І вось нарэшце ў Хоцімску быў атрыманы дазвол на правядзенне пікета. На гэтым прыкладзе красамоўна бачна, што як супольныя намаганні, так і намаганні герояў-адзіночак не праходзяць дарэмна. І калі  да любой справы падыходзіць самаадданна, то гэта рана ці позна дасць свой плён.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку