Эўрадэпутут Міхаэль Галер пачаў апекавацца справамі палітвязня Паўла Севярынца

Дэпутут Эўрапаламенту Міхаэль Галер узяў апеку над палітычным вязнем, асуджаным да трох гадоў “хіміі”, Паўлам Севярынцам. Па словах парламентара гэты ўчынак дапаможа звярнуць асаблівую ўвагу на цяперашняю небяспечную палітычную сытуацыю ў Беларусі. 

“Мяне ўражвае аданасць справе прасоўвання дэмакратыі ў Беларусі. Мы можам зазначыць, што не гледзячы на тое, што Беларусь з’яўляецца часткай Эўропы, тутэйшы ўрад адмаўляе Эўрапейскія каштоўнасці для сваіх грамадзян. Падзеі. Адбыўшыяся пасля выбараў 2010 паказалі, што ў краіне адбываецца парушэнне фундаментальных правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў. Незалежныя СМІ, актывісты апазыцыі, сябры праваабарончых арганізацый зараз становяцца ахвярамі массавых рэпрэсій.” – зазначыў Міхаэль Галер. 

 

Пан Галер далучыўся такім чынам да кампаніі «Шэфства над палітвязьнямі» . Кампанія была ініцыявана некалькі месяцаў таму праваабарончай арганізацыяй «Libereco  Partnership for Human Rights».  Яе мэта  каб кожны палітзняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную дыпалітычную падтрымку збоку нямецкіх парлямэнтароў. Сутнасьць такога падыходу ў тым, каб сачыць запраблемамі  “падшэфнага”  палітвязня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю,распаўсюджваць інфармацыю пра палітзняволеных у Беларусі з мэтай іх вызвалення.
 
Раней пра сваё шэфства над палітвязнямі Мікітам Ліхавідам, Паўлам Севярынцам, Змітром Дашкевічам, Аляксандрам Атрошчанкавым, Міколам Статкевічам, Андрэем Саннікавым, Змітром Бандарэнкам заявілі сябра Бундэстагу і ПАРЭ Мануэль Cарацін, сябра Эўрапарлямэнту Міхаэль Галер, нямецкія дэпутаты Крыстофэр Штрэсэр, Франц Цёнэс, Марылюіза Бэк, польскі эўрадэпутат Марэк Мігальскі.

 

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку