Юрый Лявонаў вызвалены
Ваўкавыскі прадпрымальнік Юрый Лявонаў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе, паведаміў адвакат Вадзім Мушынскі. Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка застаюцца ў мінскім СІЗА №1.
Паводле словаў адваката, 8 жніўня скончыўся чарговы тэрмін утрымання яго падабароннага пад вартай. Паводле закона гэты тэрмін маглі або падоўжыць, або вызваліць Лявонава з мінскага следчага ізалятара №1.
«Я звяртаўся з хадайніцтвам да намесніка генеральнага пракурора аб тым, каб Лявонаву была зменена мера утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Відаць, хадайніцтва задаволілі», — сказаў Мушынскі.
Адвакат таксама мяркуе, што з Лявонава ўзялі падпіску пра неразгалошанне тайны следства.
«Такая падпіска была ўзята з усіх адвакатаў і, верагодна, з Лявонава таксама. Аднак на 100% сцвярджаць не магу, паколькі з ім яшчэ не бачыўся. Пра вызваленне Лявонава я таксама дазнаўся ад яго дачкі, якая мне патэлефанавала і паведаміла, што яе бацька знаходзіцца дома», — сказаў Мушынскі.
Паводле nn.by
Пакінуць новы каментар