Юрый Рубцоў спыніў галадоўку і атрымаў папярэджанне ад адміністрацыі

Палітзняволены Юрый Рубцоў, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у Купліне Пружанскага раёна, 1 лютага спыніў галадоўку. Па-першае, праводзіць яе паводле медычных правілаў у камендатуры далей было немагчыма, па-другое, яго патрабаванне аб выдзяленні гадзіны тэлеэфіру для апазіцыі не падтрымала сама апазіцыя.

Як паведамляе ПЦ “Вясна”, у той жа дзень Рубцоў атрымаў папярэджанне па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса за ўхіленне ад адбывання пакарання. Юрый Рубцоў лічыць гэта поўнай лухтой. Як можна знаходзіцца ў месцы пакарання і адначасова ўхіляцца ад пакарання.

А ў тым, што ён патрабуе працу з сярэднім заробкам 600 долараў, нічога дзіўнага няма: кожны хоча нармальна жыць. Тым больш, што вязні знаходзяцца на поўнай самаакупаемасці, а яшчэ і дома трэба дапамагчы. Калі яго запіхнулі сюды без віны, кажа Рубцоў, то чаму трэба, каб жонка мучылася за адну пенсію. Калі ёй трэба не толькі ежа, але і лекі, і іншыя плацяжы рабіць. Тым больш, у чарговы раз на пытанне Рубцова, ці вераць самі супрацоўнікі словам Лукашэнка пра такі сярэдні заробак, супрацоўнікі адказалі, што вераць. “То і шукайце такую работу для мяне, – сказаў ім палітвязень. – Я ж прашу толькі сярэдні заробак”.


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку