Юрыя Рубцова этапавалі ў бабруйскую калонію

Палітвязня перавялі ў папраўчую калонію № 2 г. Бабруйску. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр "Вясна".

Перавялі, мабыць, у выходныя, бо яшчэ ў пятніцу Рубцоў быў у СІЗА г. Баранавічы, пра што паведамляла Радыё Свабода ягоная адвакатка.

Праваабаронцы нагадваюць, што ў бабруйскай калоніі сядзеў шмат хто з былых палітвязняў. Сярод іх Андрэй Пратасеня, Андрэй Кім, Сяргей Казакоў, Зміцер Дрозд, а таксама і кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі.

Цяпер пісаць палітвязню можна па адрасе: 213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калонія № 2.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку