Як абараніць свае правы пасля атрымання траўмы на працоўным месцы? (ВІДЭА)
Камітэт “Салідарнасць” працягвае серыю відэакансультацый ў дапамогу грамадскім актывістам. У межах серыі Вашай увазе прапануецца відэакансультацыя на тэму: “Ці спадзявацца на дзяржаву? Як забяспечваюцца правы работніка, які атрымаў траўму на працоўным месцы”.
Наколькі адрозніваюцца заканадаўчыя гарантыі абароны працоўнага і практыка іх прымянення? Што рабіць, калі начальства цісне на супрацоўніка з мэтай аформіць траўму як не вытворчую альбо нязначную? Як абскардзіць афіцыйнае заключэнне пра характар і цяжар траўмы? Які алгарытм дзеянняў па атрыманні справядлівай кампенсацыі за пашкоджанае на вытворчасці здароўе? Гэтыя і іншыя пытанні падрабязна разглядаюцца падчас відэакансультацыі з удзелам старшыні прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча і прававога інспектара РЭП Леаніда Судаленкі.
Пакінуць новы каментар