Яму было 23. Ён не пабачыць свайго сына. Памяці Грыбкова — вечарына для збору сродкаў
Падзяліся гэтай аб'явай у Кантакце, Фэйсбуку, Твітары! 22 лютага, 18.00
22 лютага (пятніца) а 18-й на сядзібе БНФ адбудзецца Марафон Салідарнасці з былым палітвязнем, удзельнікам Плошчы Арцёмам Грыбковым (1989–2012).
Хлопец трагічна загінуў у снежні. У яго засталася цяжарная жонка. Яны ажаніліся за месяц да ягонай гібелі.
У краінах Захаду, дый у беларускай дыяспары на Захадзе, ёсць добрая традыцыя — збор ахвяраванняў на добрую справу «заміж вянка на магілу». Гэты звычай варта пераняць. На вечарыне 22 лютага акурат будуць збіраць грошы.
Ты бачыш, чуеш, дыхаеш, кранаеш. А Арцём ужо ніколі не пабачыць свайго будучага сына.
Ад тваёй сям’і, ад тваёй сябрыны, ад тваёй суполкі, ад твайго працоўнага калектыва — збяры трохі грошай для будучага сына Арцёма Грыбкова.
Адрас: Мінск: вул. Чарнышэўскага, 3.
Пакінуць новы каментар