Яшчэ адзін прысуд да арышту ў Магілёве
Учора ўвечары адбыўся суд над актывістам моладзі БНФ, лідэрам дэмакратычнай моладзі Магілёва Яўгенам Суворавым. Хлопец быў затрыманы два дні таму назад і абвінавачаны ў дробным хуліганстве. Яўген Сувораў атрымаў сем сутак турэмнага зьняволеньня. Пяць сутак адведзена для абскарджваньня прысуду.
Нагадаем, што 2 красавіка ў судзе Ленінскага раёну разгледзілі справу актывіста Антона Ўсьцімчука, якога прэвэнтыўна затрымалі яшчэ 24 сакавіка дый зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на двое сутак. Моладзевага актывіста арыштавалі на 7 сутак, таксама абвінаваціўшы з здзейсьненьні дробнага хуліганства.