Яшчэ адна крымінальная справа

У дачыненні 17-гадовага "маладафронтаўца" Івана Шылы ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 193-1 (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).
Пастанову юнак атрымаў 11 траўня. Пасля допыту ў пракуратуры Салігорска 2 супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус у кватэры сям`і Шыла. Быў складзены вопіс рэчаў, якія канфіскоўваліся ў Івана,- паперы, нататнікі і значкі з нацыянальнай сімволікай. Бацька юнака адмовіўся сведчыць супраць сына.