Яшчэ двух “маладафронтаўцаў” асудзілі завочна

Баранвіцкі раённы суд разгледзеў учора адміністрацыйныя справы Руслана Рудэнкі зь Менску і Надзеі Крапівінай з Горадні. Судзьдзя Аксана Кушава завочна абвінаваціла іх у дробным хуліганстве, якое яны нібыта зьдзесьйнілі пад час суду над Яраславам Грышчэнем 10 верасьня.

 

Праваабаронца Сяргей Гоўша паведаміў, што Надзею Крапівіну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу. Яе пакаралі яшчэ адным штрафам на 93 тысячы рублёў. 

Па інфармацыі ПЦ Вясна