Яшчэ пяцёра на волі (+фота)
Сьледчыя ў справе выбуху 4 ліпеня затрымліваюць і дапытваюць людзей, якіх немагчыма абвінаваціць. Потым іх адпускаюць без нейкага выніку і прабачэньняў.
Выйшаў на волю лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Правы альянс” Юрась Карэтнікаў. Следчыя таксама падпісалі пастанову пра вызваленьне Міхаіла Шарамета, якога затрымалі ўчора.
Прыблізна ў 15.40 на волю выйшлі затрыманыя па справе аб выбуху 4 ліпеня былыя актывісты “Белага легіёну” Сяргей Чыслаў, Віктар Ляшчынскі, Ігар Корсак. Крыху раней выпусьцілі Міраслава Лазоўскага.
Усяго па гэтай справе было затрымана паводле розных ацэнак 50—70 чалавек. Афіцыйнай інфармацыі пра колькасьць затрыманых няма.
У мінулую суботу на волю былі адпушчаныя першыя з затрыманых Аляксандар Сергіенка, Сяржук Высоцкі, Павал Кур’яновіч, а пазьней – грамадзянін Расеі студэнт Уладзімер Бялонін, учора – студэнтка БДУ Тацяна Пякун і некаторыя іншыя.
Паводле Радыё Свабода
МІраслаў Лазоўскі з жонкай Нінай пасьля вызваленьня