Яўгену Скрабутану вярнулі матэрыялы "За Свабоду"

skrabutan1.jpg

У сераду ўвечары сябру Гарадзенскага Маладога Фронту Яўгену Скрабутану міліцыянты вярнулі адабраныя для ідэалягічнай экспэртызы матэрыялы “За свабоду”.

25 верасьня на Гарадзенскім аўтавакзале супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы й абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы маладафронтавец Яўген Скрабутан. Пры затрыманьні ў хлопца былі адабраныя налепкі да Эўрапейскага маршу а таксама значыкі й бранзалеты “За свабоду”. Суд прызначыў тады арышт тэрмінам на 5 сутак.

На запыт пра стан і вынікі ідэалягічнай экспэртызы адабраных матэрыялаў хлопец атрымаў пісьмовы адказ пра магчымасьць забраць адабраную прадукцыю ў Кастрычніцкім РАУСе.

 

Выкарыстаны матэрыялы mfront.net