Яўген Скарабутан асуджаны на 5 сутак

Skrabutan.jpg

Каліноўца Яўгена Скарабутана затрымалі ўчора а 10-е гадзіне вечара на горадзенскім аўтавакзале. Яго даставілі ў Кастрычніцкі РАУС г.Горадні й абвінавацелі ў дробным хуліганстве. Ноч ён правёў у гарадзенскім пастарунку.

Сёньня адбыўся над ім суд. Яго абвінавачвалі, што нібыта ён брыдкасловіў у прысутнасьці малых дзяцей. Хаця, па сьведчаньням аднаго міліцыянта-сьведкі, у радыюсе 50 мэтраў нікога не было. А па сьведчаньням другога міліцыянта, побач зь ім а 10-й гадзіне вечара знаходзіліся дзеці. Негледзячы на гэта, судзьдзя Кастычніцкана раённага суду г.Горадні Жук Людміла Казіміраўна вынесла вырак у выглядзе 5 сутак арышту. Сьведкамі супраць Яўгена выступалі міліцыянты Генадзь Пышынскі й Віктар Адзярэйка.