Яўген Скрабец: "Навучанне ў Польшчы дало мажлівасць шырэй глядзець на свет і паверыць у сябе"
Абараніўшы магістэрскую дэсэртацыю ва Уроцлаве, Яўген Скрабец, актывіст з Брэста і стыпендыят Праграмы Каліноўскага, паверныўся ў родны горад. Цяпер Яўген спрабуе арганізаваць мясцовы турыстычны бізнэс, займаецца радыёжурналістыкай а таксама арганізуе розныя культурніцкія імпрэзы.
"25 кастрычніка, у горадзе адбудзецца незвычайны фестываль з назовам "Зроблена ў Беларусі". Адбудзецца прэзэнтацыя музычнага праекта гурту "Дзецюкі" і новага, набіраючага хаду брэнда гарадской вопраткі, зробленай у Беларусі "LSTR". Спадзяюся, што імпрэза дапаможа многім людзям уцяміць, што яны могуць быць беларусамі як знутры, так і звонку. Комплексна, так бы мовіць. Арганізуем падзею, дарэчы, разам з Яўгенам Скрабутаном, з якім добра пазнаёміліся пад час навучання ў Польшчы на Праграме Каліноўскага. Сапраўды навучанне за мяжой дало магчымасць шырэй паглядзець на свае здольнасці і магчымасці рэалізацыі іх у Беларусі, у родным Брэсце. Пачаць рабіць свае праекты. Спадзяюся, што "Зроблена ў Беларусі" дасць станоўчы досвед супрацы розных беларускіх праектаў і дазволіць надалей развівацца ў гэтым." - кажа Яўген.
Пакінуць новы каментар