Івонка Сурвіла: Мусім дамагацца, каб рэжым вызваліў палітвязняў

Беларускай Народнай Рэспублікі заяўляе, што ніякія выбары не могуць лічыцца законнымі і справядлівымі без выканання базавых дэмакратычных нормаў. 

Як паведамляе racyja.com, у афіцыйнай заяве Рады БНР канстатуецца, што на дадзены момант у Беларусі адсутнічаюць умовы для правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў.

Рада БНР патрабуе неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх беларускіх палітычных вязняў, кажа старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла:

– Мы мусім дамагацца, каб рэжым вызваліў палітвязняў. Гэта абсалютна недапушчальна, каб у цяперашняй Еўропе яны яшчэ існавалі, каб над імі так здзекаваліся. І трэба, каб з гэтым змагаўся беларускі народ, а не некалькі актывістаў ды адважных, самаахвярных людзей. Трэба, каб беларускі народ зразумеў, што без вольных выбараў Беларусь ніколі не стане краінай, якой яна мусіла б быць.

Рада БНР заклікае міжнародную супольнасць працягнуць ціск на афіцыйныя ўлады Рэспублікі Беларусь, каб дамагчыся абароны правоў чалавека і рэальных крокаў дзеля дэмакратызацыі палітычнага рэжыму ў Беларусі.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку