Ігар Аліневіч

Дата арышту: 
28/11/2010
Вырок: 
8 гадоў узмоцненага рэжыму
Суд: 
cуд Заводскога раёна г. Мінска
Дата: 
26/05/2011

Ігар Аліневіч нарадзіўся 24 верасьня 1983 году. Спэцыяліст па радыёэлектроніцы. Працаваў у НПА «Пеленг», удзельнічаў у стварэньні расейска-беларускага спадарожніка. 28 лістапада 2010 года Аліневіч быў гвалтоўна выкрадзены беларускімі спэцслужбамі ў Маскве і зьмешчаны ў «амэрыканку».

 

Асуджаны 27 траўня 2011 году па справе анархістаў разам зь Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам. Атрымаў найбольшы тэрмін — 8 гадоў пазбаўленьня волі. Аліневіча абвінавацілі ў арганізацыі антымілітарысцкага шэсьця каля Генэральнага штабу 19 верасьня 2009 году; нападзе на казіно «Шангры Ла» 5 сьнежня 2009 году; падпале дзьвярэй філіялу Беларусбанку 31 траўня 2010 году; нападзе на расейскую амбасаду 30 жніўня 2010 году; нападзе на турму на Акрэсьціна 6 верасьня 2010 году. Адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі.


Адбываў пакаранне па адрасе: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба. ПК № 3.

22 жніўня 2015 года ў ліку шасці паітвязняў вызвалены па рашэнні кіраўніка краіны.