Ігар Кузмініч: Гэта ўжо не казачкі

Адным з галоўных н’юсмэйкераў мінулага тыдня стаўся Гарадзенскі дзяржуніверсітэт. Вялікі рэзанас выклікаў адкрыты ліст выкладчыка ўніверсітэта Ігара Кузьмініча на імя старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіра.

У сваім лісце Кузмініч раскрыў, якія мог, таямніцы вышэйшай школы Беларусі, паказаў універсітэту на “адсунасць рэальнага самакіравання”, выказаў расчараванне тым, што “універсітэты і інстытуты пераўтавараюцца з месцаў, дзе пануюць навуковыя ідэі, у канторы па зарабленні грошай, дзе сама навуковая і навучальная дзейнасць пачынае адыходзіць на другі план”, і звольніўся з ВНУ.

Напярэдадні таго, як з Гарадзенскага Універсітэта “за парушэнні працоўнае дысцыпліны” быў звольнены Андрэй Чарнякевіч, а на мінулым тыдні пра сваё звалненне, як пра “палітычнае рашэнне” заявіў прафесар гэтага жа ўніверсітэта Вечаслаў Швед. На знак пратэсту супраць незаконнага пераследу выкладчыкаў за іхнія грамадскія погляды і права свабодна выказваць сваё меркаванне пайшоў за ўніверсітэцкія дзверы і Кузмініч, які даў грамадскасці падставу казаць пра акадэмічную аўтаномію, запалоханых выкладчыкаў і пра тое, чаму яны навучаюць дзяцей.

Гэтыя вечныя тэмы з карэспандэнтам “БелГазеты” вырашылі абмеркаваць выкладчык Гарадзенскага Універсітэта Ігар Кузьмініч і дацэнт катэдры паліталогіі і міжнародных дачыненняў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) Вечаслаў Бабровіч.

Ігар Кузмініч: “Няхай, я і застануся працаваць, але ж астатніх душаць!”

 

- Чаму менавіта зараз вы навадыліся на гучныя адкрытыя заявы? Бо пік палітычнай актыўнасці грамадства выпаў на 2010 год, а цяперашняя вясна падаецца цалкам спакойнай.

- Усё даволі лёгка патлумачыць: восенню 2012 г. на выкладчыкаў і на мяне ў прыватнасці пачалі ціснуць. Цяпер можна адважна казаць пра тое, што гэтымі выкладчыкамі былі Андрэй Чарнякевіч і прафесар Вечаслаў Швэд, якіх у выніку і звольнілі з універсітэта. Восенню я выступіў з адкрытым лістом у інтэрнэце, у якім распавёў, як на мяне ажыцяўляўся ціск, каб змусіць мяне звольніцца. Я напісаў тое, каб агучыць саму праблему, бо ня толькі са мной і іншымі выкладчыкамі адбываліся падобныя размовы.

Кіраўніцтву тады не спадабаліся некалькі баек, якія я напісаў і змесціў у блозе. Гаворка ідзе пра байкі пра бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” і яшчэ пра адзін матэрыял, прысвечаны “Нашай Ніве”. Рэктар і два прарэктары выклікалі мяне да дэкана, разбіраліся, па што я выкінуў тыя матэрыялы ў сеціва. У мяне пыталіся, ці ведаю я сымболіку Беларусі, задавалі іншыя пытанні, выказвалі сваі меркаванні, але я ня маю злосці ў дачыненні да іх і нават нейкіх прэтэнзій. Безумоўна, яны маглі паводзіць сябе і больш карэктна ў такой сытуацыі, але тое справа густу. Ва ўсякім разе гэта не была іхняя ініцыятыва.

У тую самую восень, калі я напісаў адкрыты ліст, усе супакоілася і нават суцішылася. Праўда, мне паведамілі яшчэ да маіх публікацый, што было прынята рашэнне, што я працаваць больш ня буду. Так як мой кантракт сканчваўся вясной 2014 г., зацішша мусіла быць да канца майго кантракта. Мне нават ізноў стала камфортна працаваць – ніхто не вінаваціў мяне ў тым, што я напісаў, ніхто болей са мной не сустракаўся.

Але ж я ведаў, што на іншых выкладчыкаў быў ціск і прэсінг. Я падумаў: ну добра, няхай я і застануся працаваць – увесь час я на тое спадзяваўся, з гэтым універсітэтам было звязана ўсё маё жыццё. І як я буду сабе адчуваць? Бо ўсіх астатніх ціснуць. За сябе я та ўзняўся і выказаўся, але ж ёсць і тыя людзі, якія баяцца за сабе выказацца. Я пабачыў, як несправядліва, без усякіх падстаў ціснуць на людзей. Тады я і прыняў рашэнне выказаць свае меркаванні старшыні Гарадзенскага Аблвыканкама Шапіру і звольніцца. Я разумеў, што калі я проста так выступлю з адкрытым лістом, пачнуць ціснуць на маіх калег і на маё начальства, бо гэта і так здзяйснялі. Я не збіраўся падстаўляць іншых людзей.

- Дацэнт Чарнякевіч, пра якога вы казалі, аўтар падручніка “Гродназнаўства”. Што крамольнага заўважыла кіраўніцтва ўніверсітэта ў краязнаўчай кнізе?

-Крамольнага там нічога няма. У падручніку няма аніякіх канцэпцый, якія бы ачарнялі ці наадварот абялялі нейкія этапы гісторыі. Я ўвогуле мяркую, што казаць трэба не пра тое. Важны сам факт таго, што навукоўца звальняюць ці ціснуць на яго за тое, што ён выконвае сваю навуковую, даследчыцкую працу. Навуковая праца як раз палягае ў тым, каб апісаць нейкую канцэпцыю, растлумачыць яе, аргументаваць. Ці вы сабе ўяўляеце, каб лекара прыцягнулі да адказнасці за тое, што ён лякуе хворага? Ці пажарнага за тое, што ён ратуе чалавека? Менавіта гэта і адбылося з прафэсарам Чарнякевічам. Больш за тое, 4 красавіка быў выдадзены загад на звальненне Вечаслава Шведа, доктара гістарычных навук, таксама па палітычных матывах.

- Ці вы адзіны змагар з рэжымам?

- Вы задаеце дзіўнае пытанне. Які ж я змагар з рэжымам? Я толькі выконваю сваю працу, працаваў у межах навучальнай праграмы, выкладаў агульную тэорыю права. Вы можаце сабе ўявіць, якім чынам магчыма распавядаць пра сыстэму права і змагацца з рэжымам? Якім чынам магчыма змагацца з рэжымам з дапамогай “Гродназнаўства”, я таксама цяжка ўяўляю. Ва ўнівесытэце няма нікога, хто бы змагаўся з кім-небудзь. Але кіраўніцтва мела прэтэнзіі не толькі да мяне, Шведа і Чарнякевіча.

У дадатак усе выкладчыкі, да якіх меліся пытанні, хай і дастаткова актыўныя ў грамадзкім жыцці, але ніхто з іх не з’яўляецца сябрам якой-небудзь партыі, шмат хто не ўваходзіць ні ў якія грамадскія аб’яднанні. Проста людзі, якія займаюцца навукай. Але яны, ці то ў інтэрнэце, як я, свабодна выказалі свае меркаванне, ці былі заўважаны ў публічнай сфэры: той самы Швэд займаўся арганізацыяй міжнародных праэктаў сумесна з універсітэтам. Чарнякевіч актыўна займаўся даследваннямі старажытнай часткі Гародні.

Ну і яшчэ адна дэталь: усе выкладчыкі, на якіх ажыцяўляўся ціск, наколькі мне вядома, былі беларускамоўнымі. Канешне, выкладчыкаў, якія выкладаюць па-беларуску, ва ўніверсітэце дастаткова шмат, але ўсяляк цікава, што менавіта ў іх з’яўляюцца праблемы.

- У сваім адкрытым лісце вы зазначылі, што “умяшальніцтва ці нават магчымасць умяшання ў акадэмічны асяродак звонку – разбурае яго”. Але ж беларускія ўніверсітэты і раней не мелі акадэмічнай аўтаноміі…

- Так, раней аўтаноміі не было, але я буду казаць за сябе – раней я не адчуваў ціску. Наяўнасць акадэмічнай аўтаноміі з’яўляецца гарантыяй адсутнасці магчымасці ціску ў прынцыпу. А адсутнасць аўтаноміі не абавязкова вядзе да ўмяшальніцтва, але стварае ўмовы для магчымасці такога ўмяшальніцтва.

Яшчэ раней я чуў пра некалькі выпадкаў звальненняў – двух выкладчыкаў звольнілі з Берасцейскага, а яшчэ двух – з Беларускага інстытута правазнаўства, а цяпер узяліся і за наш універсітэт. Хай я дакладна і ня ведаю, ці былі тыя звальненні звязаны якім-небудзь чынам з тым, што цяпер адбываецца ў Гарадзенскім універсітэце. Чаму менавіта зараз паднялі гэтае пытанне? Ну, таму што паднялі. Скажу за сябе: асабіста я вырашыў, што не мэтазгодна змаўчваць такія факты ціску. Чаму раней не ўздымалі? Мне цяжка адказаць, магчыма, таму што гэта не датычылася таго асяроддзя, у якім я працую, таму мне падавалася далёкім. Хаця калі на Чарнякевіча ажыцяўляўся найбольшы ціск, большая частка выкладчыкаў і простых грамадзян былі салідарны з ім, падпісаліся пад адпаведнымі лістамі.

- А што са студэнтамі? Вось вы пісалі, што перапалоханы выкладчык выгадуе запужанага студэнта. Ці ёсць сярод тых запалоханых студэнтаў хтосці, хто за вас заступіўся?

- Канешне, ёсць і сярод тых, хто навучаецца, і сярод тых, хто раней мяне навучаў. Іншая справа, што ў дадзенай сытуацыі гэта было безсэнсоўна. Усе людзі розныя. Ёсць і такія, хто пераняў іншыя тыпы паводзінаў, больш уласцівыя беларусам: прыстасавацца, змоўкнуць. Як у прымаўцы: вецер дзьме, трава хіліцца, куды ён дзьме,- туды трэба пакланіцца. Гэты спосаб выжывання які быў выпрацаваны цэлым перыядам часу.

Ёсць і такія, хто мае сваё меркаванне і здольны трансляваць яго, ёсць студэнты з актыўнай грамадскай пазіцыяй. Я заўжды намагаўся навучыць студэнтаў думаць самастойна.

- СМІ актыўна пішуць пра тры гучныя звалненні з Гарадзенскага ўніверсітэта. У які момант вашае ВНУ пераўтварыўся ледзьве не ў прытулак апазіцыі?

- “Прытулак апазіцыі” – гэта не тыя словы, якія варта выкарыстоўваць у дачыненні да ВНУ. У ВНУ займаюцца адукацыяй, але не палітычнай дзейнасцю. Асноўнай мэтай апазіцыі павінен быць прыход да ўлады, а ВНУ павінен гадаваць спецыялістаў, грамадзян, эліту. Таму ніводзін універсітэт нельга ўважаць за прытулак апазіцыі. Бо прытулак апазіцыі і навучальна-асветніцкая дзейнасць – гэта розныя рэчы.

Усё жыццё я прапрацаваў на факультэце. Таму было досыць складана прыняць рашэнне пра сыход. Уявіце сабе, што доўгі час займаецеся нейкай справай, плануеце сваё жыцьцё. А цяпер уявіце, што ў адно імгненне ў вас няма ніякай магчымасці працягнуць тую дзейнасць. Вам прыходзіцца шукаць нешта іншае, пачынаць з нуля – менавіта гэта зараз са мной і адбываецца.

 

Паводле "Белгазеты"

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку