Ідзе збор подпісаў за стварэнне вуліцы Каліноўскага ў Брэсце

Падыходзіць да завяршэння кампанія "За вуліцу Каліноўскага для Брэста". Цягам некалькіх тыдняў арганізатары акцыі заклікалі з дапамогай сацыяльных сетак жыхароў Брэста дасылаць звароты ў гарадскі Выканаўчы Камітэт з патрабаваннем назваць адну з новапабудаваных вуліц у гонар нацыянальнага героя Беларусі, Кастуся Каліноўскага, а таксама фатаграфавацца з адпаведнымі мініяцюрнымі шыльдамі, каб звярнуць да дадзенай праблемы як мага больш шырокую ўвагу грамадкасці.

Апошняй стадыяй кампаніі арганізатары будуць намагацца сабраць некалькі тысяч подпісаў, якія напярэдадні вырашэння пытання назоваў новых вуліц, будуць перададзены ў адпаведныя ворганы, каб паказаць запатрабаванасць і мэтазгоднасць наданню вуліцы імя кіраўніка вызвольнага паўстання 1863-1864 гг.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку