Ільля Богдан атрымаў позву ў суд
Намесьнік старшыні Рады моладзі БНФ Іля Богдан атрымаў позву ў суд Заводзкага раёну гораду Менску.
Паводле позвы актывіста абвінавачваюць у дробным хуліганстве і інкрымінуюць арт. 17.1 КаАП РБ. Сёньня ў судзе хлопцу паведамілі, што адміністрацыйная справа, заведзеная на яго, мае дачыненьне да затрыманьня моладзі БНФ у вёсцы Косава, што пад Івацэвічамі. 17-19 жніўня там ладзіўся летнік для моладзі. 18 жніўня 15 чалавек, якія знаходзіліся ў летніку, былі арыштаваная, на іх склалі пратаколы, якія былі адпраўленыя на месцы пражываньня затрыманых, паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.
Суд над Ілём Богданам адбудзецца 20 верасьня.
Па інфармацыі Хартыі97