Інтэрнэт-акцыя салідарнасці да дня народзінаў Статкевіча

Недзяржаўныя арганізацыі разам з роднымі палітвязняў вырашылі арганізаваць акцыю салідарнасці для Мікалая Статкевіча, якому 12 жніўня спаўняецца 59 гадоу.

 

«12 жніўня Мікалай Статкевіч, беларускі палітвязень, апошні кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 году, які да сённяшняга дня знаходзіцца за кратамі, адзначае свой дзень нараджэння. Чарговы дзень нараджэння, які Статкевіч „адзначае“ ў так званай закрытай турме, у адзіночнай камеры. Ён ня бачыць ні неба, ні аблокаў, ні сонейка, ні дрэў, ня чуе спеваў птушак...» — пішуць аўтары ініцыятывы. Для таго, каб паўдзельнічаць у акцыі салідарнасці з палітвязнем, прапануецца зрабіць здымак неба, хмаркі, сонейка, дрэва і апублікаваць яго ў сацыяльных сетках — facebook, Twitter, Instagram, пазначаючы спецыяльным хэштэгам #Skyforstatkievich і спасылкай на петыцыю з патрабаваннем вызваліць Статкевіча на сайце change.org, паведамляе Радыё Свабода.

«Мы звяртаемся да лідэраў урадаў краін Еўрапейскага Звязу працягваць намаганні, накіраваныя на вызваленне і рэабілітацыю Мікалая Статкевіча і іншых беларускіх палітычных зняволеных; не пераставаць аказваць ціск на беларускі рэжым і неадкладна звярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваннем гарантаваць палітвязням свабоду ад катаванняў і іншых формаў бесчалавечнага абыходжання зь імі, а таксама перастаць пераследаваць Мікалая Статкевіча. Мы глыбока перакананыя ў тым, што толькі паслядоўныя дзеянні і агульная пазіцыя краін Еўрапейскага Звязу могуць прывесці да вызвалення беларускіх палітычных зняволеных», — адзначаецца ў петыцыі, створанай жонкай Статкевіча Марынай Адамовіч.

Павіншаваць Мікалая Статкевіча з Днём Народзінаў можна, напісаўшы ліст на адрас 212011 г. Магілёў вул. Крупскай, 99а, СТ-4.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку