Інцыдэнты на праспэкце Пераможцаў у Менску

salidarnasc16_smaller.jpg

На праспэкце Пераможцаў у Менску невядомыя людзі ў цывільным схапілі актывіста моладзевага руху Мікіту Сасіма і заштурхалі ў чорнага колеру "джып", які зьехаў у невядомым накірунку.

Там жа на вачах шматлікіх менакоў былі зьбітыя людзьмі ў цывільным апазыцыйныя актывісты Тацяна Тышкевіч і Павал Пашкевіч.. Людзі выклікалі "хуткую дапамогу".

 

Зь міліцэйскіх крыніцаў стала вядома, што затрыманы ўчорашнім вечарам моладзевы апазыцыйны актывіст Мікіта Сасім правёў ноч у Цэнтральным РУУС Менску і што сёньня, верагодна, яго будуць судзіць.

Паведамляе радыё Свабода