Ініцыятыва “За ўратаванне Курапатаў” распачынае чарговую талаку
Першы дзень талакі ў Курапатах у 2015 годзе пачнецца 18 красавіка а 12 гадзіне. Надалей добраўпарадкаваць Курапацкі лес плануецца двойчы на тыдзень: па аўторках а 17 гадзіне і па суботах а 12 гадзіне.
Ініцыятыва “За ўратаванне Курапатаў” запрашае усіх неабыякавых людзей далучацца да высакароднай справы. Дапамагчы можна прыладамі працы (кустарэзы, лапаты, пілы, тапары), матэрыяламі для вырабу крыжоў (патрэбны брус 150х150), непасрэдным ўдзелам у талацы кожны тыдзень па аўторках і суботах.
Сёлета валанцёры, акрамя расчысткі лесу і яго добраўпарадкавання, маюць намер стварыць у Курапатах новую крыжовую алею, а таксама мемарыялізаваць так званую “дарогу смерці” – невялічкі гасцінец праз поле, па якім НКУСаўцы вязлі людзей на расстрэл у Курапацкм лес.
Актывісты ініцыятывы “За ўратаванне Курапатаў” на чале з Ганнай Шапуцька парадкуюць заходнюю частку найбуйнейшага ў Беларусі месца пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ужо трэці год запар. За апошнія два гады руплівай працы валанцёры прывялі ў парадак каля трох гектараў курапацкага лесу.
Пакінуць новы каментар