Ірляндзкія праваабаронцы падтрымліваюць кампанію асамблеі НДА “СТОП 193.1”

193logo.jpg

ўтарытэтная ірляндзкая праваабарончая арганізацыя Front Line падтрымала кампанію Асамблеі НДА “Стоп 193.1” за адмену артыкула Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Сябры Front Line зьвяртаюцца да Аляксандра Лукашэнкі й ўрада Беларусі з заклікам неадкладна скасаваць артыкул 193-1.

На думку праваабаронцаў з Front Line, артыкул 193-1 мусіць быць ануляваны, паколькі супярэчыць Дэклярацыі Правоў чалавека й Міжнароднаму Пакту грамадзянскіх і палітычных правоў.

Акрамя таго, сябры ірляндзкай арганізацыі заклікаюць беларускія ўлады пераглядзець сваю пазыцыю адносна нерэгістрацыі Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў і “Нашай вясны”.

Тэкст звароту Front Line быў дасланы на адрас рэзыдэнцыі беларускага прэзыдэнта, а таксама зьмешчаны на афіцыйнай інтэрнэт-старонцы арганізацыі: http://www.frontlinedefenders.org/node/2073.

Міжнародны фонд Front Line быў заснаваны ў Дубліне ў 2001 годзе. Місіяй арганізацыі зьяўляецца абарона барацьбітоў за грамадзянскія правы, якія ў варожых умовах адстойваюць правы, замацаваныя ва Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Нагадаем, кампанія “Стоп 193.1” , ініцыяваная Асамблеяй НДА, стартавала ў пачатку чэрвеня. У межах акцыі быў распаўсюджаны зварот да няўрадавых арганізацыяў і асацыяцыяў розных краінаў з заклікам далучыцца да кампаніі праз звароты да беларускіх уладаў з патрабаваньнем скасаваць ганебны артыкул. Таксама да кампаніі можна далучыцца праз інфармаваньне ўрадаў сваіх краінаў аб сытуацыі са свабодай асацыяцыяў у Беларусі.

На сёньня Асамблея ўжо заручылася падтрымкай вядомай швэдзкай арганізацыі Ostgruppen. Праваабаронцы дадзенай арганізацыі заклікаюць кіраўніцтва Швэцыі і ЭЗ падтрымаць акцыю “Стоп 193.1”.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку