Ірына Халіп нарэшце атрымала ліст ад мужа

Ад экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Андрэя Саннікава дайшоў ліст з карантыну, адрасаваны жонцы Ірыне Халіп.

 
Ірына Халіп атрымала першы ліст ад мужа, экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саннікава, напісаны яшчэ з карантыну калоніі ў Бабруйску. Зараз экс-кандыдата ўтрымліваюць ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ), дзе звычайна трымаюць злосных парушальнікаў турэмнага рэжыму. Між тым звестак пра тое, каб Саннікаў нешта парушыў з парадкаў Бабруйскай калоніі, няма.

"Вядома мала што. Гэта ПКТ, ці "бур" як яго клічуць "зэкі" – гэта такая турма ў турме. Звычайна туды трапляюць вязні, якія нешта парушылі ў парадках, пасля адсідкі ў карцэры. Памятаеце, як Мікіта Ліхавід. І Андрэй зараз там. Я ня ведаю, хто ягоныя суседзі, з кім ён сядзіць, можа ў адзіночцы. Пра гэта я даведаюся ад адваката, які паедзе да яго на наступным тыдні. Справа ў  тым, што перавялі  яго ў ПКТ як раз пасля апошняй сустрэчы з адвакатам. Мы пра гэта даведаліся выпадкова. Ў лісце, напісаным яшчэ з карантыну, піша што з-за холаду там ў яго абвастрыліся праблемы з суставамі ", - кажа Ірына Халіп.

 

Паводле Радыё Свабода

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку