“Беларуская мова – самая багатая і самая чыстая” (ВІДЭА)

Так пра беларускую мову выказваўся бліскучы сусветнавядомы паэт ХІХ стагоддзя Адам Міцкевіч. Але ж афіцыйныя ўлады, выглядае, яе не вельмі шануюць. Пра праблемы беларускамоўнага навучання ў сучасных беларускіх школах размаўлялі на круглым стале, які прайшоў з ініцыятывы бацькоў пры падтрымцы ТБШ і праваабаронцаў на “Арт Сядзібе”.

Падчас круглага стала выказваліся і агучвалі прапановы, дзяліліся досведам і давалі цікавыя парады пра тое, як дамагчыся беларускамоўнага навучання ад беларускай сістэмы адукацыі, актывісты, праваабаронцы, бацькі беларускамоўных вучняў Алесь Астроўскі, Вінцук Вячорка, Ігар Кузьмініч, Алесь Лапіцкі, Вольга Мазурава, Генік Лойка, Леанід Свецік, Зміцер Салаўёў, Улад Вялічкін, Таццяна Малашчанка.


Напрыканцы мерапрыемства прадстаўнік ПЦ “Вясна” Зміцер Салаўёў абазначыў асноўныя напрамкі дзейнасці: стварэнне камунікацыйнай сеткі і гуртаванне беларускамоўных бацькоў, якія хочуць, каб іх дзеці вучыліся ў школе на беларускай мове, маніторынг выканання моўнага заканадаўства, кантакты з чынавенствам з патрабаваннем выканання заканадаўства і забеспячэння моўных правоў грамадзян, папулярызацыя ідэі навучання на беларускай мове праз СМІ.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку