“Салідарнасьць” запрашае на прэзентацыю сайта і інтэрнетпраекта “Годныя і смелыя дзеці Беларусі”
Камітэт «Салідарнасьць” запрашае 17 красавіка, а 18.00, на прэзентацыю сайта www.salidarnasc.org і відэацыкла з 10 партрэтаў вызваленых маладых палітвязняў “Годныя і смелыя дзеці Беларусі”.
Падчас прэзентацыі можна даведацца аб асноўных накірунках дзейнасці камітэта «Салідарнасьць” : комплекснай рэабілітацыі палітвязняў, матэрыяльнай, медычнай, псіхалагічнай дапамозе членам іх сем’яў, падтрымцы звольненных з працы па палітычных матывах, абароне правоў студэнтаў на адукацыю, працы з самаарганізаванымі грамадзянскімі супольнасцямі.
Адбудзецца прагляд некалькіх відэафільмаў з цыкла “Годныя і смелыя дзеці Беларусі”. Таксама адбудзецца сустрэча са стваральнікамі.
У сустрэчы возьмуць удзел і адкажуць на пытанні героі відэафільмаў, былыя палітвязні, Павал Вінаградаў, Уладзімір Яроменак, Алег Гнедчык, Уладзімір Лобан, Дзмітры Буланаў, Дзмітры Даронін, Сяргей Казакоў, Віталь Мацукевіч, Андрэй Пратасеня.
Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: Пр.Незалежнасці, 80-73
Пакінуць новы каментар