“Чэмпіёны грамадскай супольнасці.”
Асамблея неўрадавых арганізацый назвала "Чэмпіёонаў грамадскай супольнасці".
У намінацыі Грамадскі лідар году прэмію падзялілі журналіст Андрэй Пачобут і палітолаг Валер Булгакаў.
Галоўная урачыстасць будзе адбывацца 1 лютага ў Менску. Аднак Андрэй Пачобут не зможа ўдзельнічаць у імпрэзе, бо ён знаходзіцца пад крымінальным пераследам і не мае права пакідаць межы горада, толькі з дазволу следчага.
Па гэтай прычыне прадстаўнікі Асамблеі неўрадавых арганізацый напярэдадні імпрэзы самі прыехалі ў Гародню, каб павіншаваць пераможцу конкурсу ў родным горадзе.
Пакінуць новы каментар