“Юрыдычная клініка” пачынае працу
«Юрыдычная клініка» Камітэта “Салідарнасьць” ажыццяўляе прэвентыўную працу па прадухіленню парушэнняў у сферы акадэмічных правоў і свабод, аказвае непасрэдную юрыдычную дапамогу пацярпелым, праводзіць аналіз дадзеных, атрыманых у працэсе ажыццяўлення маніторынга парушэнняў акадэмічных правоў і свабодаў.
Акрамя таго, наведвальнікі раздзела «Юрыдычная клініка» могуць азнаёміцца з адказамі на пытанні па тэматыцы абароны акадэмічных правоў і свабод, якія паступаюць ад карыстальнікаў сайта Камітэта “Салідарнасьць”, Балонскага Камітэта і іншых арганізацый-партнёраў.
Гэта можна зрабіць у рэжыме «пытанне-адказ», які дазваляе задаць сваё пытанне юрыстам клінікі альбо знайсці адказ на яго ужо сярод наяўных адказаў на часта задаваемыя пытанні.
«Юрыдычная клініка» » Камітэта “Салідарнасьць” дазваляе таксама азнаёміцца з актуальнымі «Кейсамі» маніторынга парушэнняў акадэмічных правоў і свабод, а таксама наведаць «Архіў кейсаў».
У працы клінікі прымаюць удзел прафесійныя юрысты і эксперты ў галіне акадэмічных правоў і свабодаў.
Пакінуць новы каментар