1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

Па стане на 1 лістапада 2014 году ў Беларусі зарэгістравана 17 102 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ – 13208, паказчык распаўсюджанасці склаў 139,6 на 100 тысяч насельніцтва. Паказчык захворвання склаў 14,6 на 100 тысяч насельніцтва. З кожным годам назіраецца павольны рост.

У Гомельскай вобласці зарэгістравана 8124 выпадкі ВІЧ-інфекцыі (паказчык распаўсюджанасці склаў 409,0), Мінскай вобласці – 2387 (139,5), г. Менску – 2522 (112,2), Магілёўскай вобласці – 1034 (81,9) Брэсцкай вобласці – 1373 (78,0), Віцебскай вобласці – 938 (62,0), Гродзенскай вобласці – 724 (53,4).

У той жа час у Беларусі, па ацэначных звестках каля 4 тысяч ВІЧ-інфіцыраваных не атрымліваюць неабходнага лячэння", – паведамілі агенцтву " Інтэрфакс-Захад" у чацвер у Рэспубліканскім цэнтры гігіены эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

На думку медыкаў, гэта звязана з захаваннем высокага ўзроўню дыскрымінацыі да людзей, якія жывуць з ВІЧ, і да асноўных уразлівых групаў насельніцтва. З гэтай прычыны, па іх словах, "ВІЧ-пазітыўныя пацыенты з дадзеных груп не звяртаюцца па медычную дапамогу і застаюцца некантралюемымі крыніцамі інфекцыі".

Варта адзначыць, што ў людзей, якія хочуць праверыцца на наяўнасць захворвання, ёсць магчымасць правесці абследаванне ананімна.

Сярэдні ўзрост тых, хто захварэў на СНІД паступова расце. Вызначальную ролю ў перадачы захворвання сталі адыгрываць сексуальныя кантакты. Так на прыкладзе звестак па Гомельшчыне відаць, што найбольшая колькасць новых выпадкаў зарэгістравана ва узроставай групе 40 гадоў і старэй (39%). Пастаянна павялічваецца колькасць людзей, інфікаваных у выніку сексуальных кантактаў. Калі ў 2004 годзе ўдзельная вага палавога шляху перадачы складала 58%, то ў студзені-кастрычніку 2014-га – 93%.


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку