10 партрэтаў маладых палітвязняў

Спыненне рэпрэсій супраць палітвязняў у Беларусі ўсё яшчэ на парадку дня. 14 красавіка вызвалілі Андрэя Саннікава, кіраўніка яго выбарчай кампаніі Дзмітра Бандарэнку - на наступны дзень. За кратамі засталіся  13 палітычна рэпрэсаваных, сярод іх прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, экскандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Нерэабілітаванымі, пазбаўленымі асноўных правоў застаюцца яшчэ некалькі дзясяткаў раней вызваленых вязняў рэжыму.
 
Шмат маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 33 гадоў пасля ўдзелу ў Плошчы зведалі катаванні і жорсткае абыходжанне ва ўмовах беларускіх турмаў, а зараз пазбаўлены правоў на працу і вучобу.
 
Некаторыя з іх, як Павал Вінаградаў і Уладзь Яроменак, застаюцца пад узмоцненым наглядам міліцыі. Аляксандр Маўчанаў  зноў апынуўся за кратамі. Імёны былых палітвязняў Сяргея Казакова, Андрэя Пратасені, Дзмітра Буланава, Алега Гнедчыка, Дзмітра Дароніна, Віталя Мацукевіча, Уладзіміра Лобана не вельмі часта ўзгадваюцца на старонках незалежнай прэсы і інтэрнет-выданняў.
 
Менавіта аб іх расказваецца ў створаным Камітэтам “Салідарнасьць” відэапраекце ”Годныя і смелыя дзеці Беларусі”, прэзентацыя якога адбылася 17 красавіка.
 
Задума стварыць відэапартрэты маладых вязняў нарадзілася, калі хлопцы яшчэ знаходзіліся ў калоніях. Планавалася здымаць іх маці, сваякоў, якія б распавялі аб іх "завочна", і ў якасці асноўнага матэрыялу фільмаў выкарыстоўваліся: фатаграфіі і хроніка. Аднак у жніўні 2011г., калі вязняў пачалі выпускаць на волю, героі ўжо маглі самі расказаць пра сябе і перажытае. Большасць з іх не ўваходзіла ў склад аніякіх партый, і прыйшлі 19 снежня на Плошчу, каб пратэставаць супраць фальшавання выбараў, каб абараніць свае грамадзянскія правы.
 
Аўтарам відэафільмаў, незалежным рэжысёрам Вольге Мікалайчык і Сяргею Ісакаву ўдалося “разгаварыць" герояўраскрыць іх  ўнутраны свет, паказаць, што са зняволення хлопцы  выйшлі незламанымі, а наадварот духоўнаўзмужнелымі. Яны захавалі свой высокі грамадзянскі патэнцыял.
 
10 відэапартрэтаў паказалі прадстаўнікоў маладога пакалення  беларусаў, якія думаюць, разважаюць аб лёсе сваёй краіны і аб сваім жыццёвым прызначэнні.
 
- Нам здаецца прынцыповым, каб не быў абыдзены ўвагай грамадскасці ніводны з гэтых мужных маладых грамадзянаў Беларусі, - казала падчас прэзентацыі відэапраекта кіраўніца Камітэта “Салідарнасьць” Іна Кулей.
 
У бліжэйшы час плануецца паказаць фільмы пра маладых беларускіх палітвязняў на міжнародным праваабарончым фестывалі ў Кыргізстане.
  
Усе фільмы цыкла “Годныя і смелыя дзеці Беларусі” можна глядзець на www.salidarnasc.org і на канале Youtube CommitteeSalidarnasc.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку