12 сутак напярэдадні 25-га…

17 сакавіка з раніцы ў Савецкі суд даставілі Зьмітра Касьпяровіча, моладзевага актывіста дзеяча Дабраахвотнага Таварыства аховы помнікаў і турыстычнага менэджэра вінавацілі ў бруднай лаянцы. У суботу Зьміцер Касьпяровіч быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ, пры вобшуку ў яго машыне быў знойдзены вялікі наклад налепак з заклікам падтрымаць ініцыятыву “Эўрапейская Беларусь” і буйнейшую моладзевую арганізацыю “Малады Фронт”. Зьмітра Касьпяровіча абвінавачваюць па адміністрацыйным артыкуле 17.1 – “лаянка матам”.

Пра свае затрыманьне Зьміцер распавёў: ”Склалася заганная сыстэма, якая дазваляе схапіць чалавека на вуліцы. Але яна ня зможа доўга існаваць. Калі мяне затрымлівалі, ДАІшнікі былі на маім баку, міліцыянты адводзілі вочы і сароміліся выконваць заганныя дзеяньні. Разгубленыя супрацоўнікі міліцыі ня ведаюць, што рабіць, у іх сьвядомасьці адбываюцца зрухі. Яны адчуваюць, што павінны выконваць закон, а не станавіцца на баку ілжэсьведчаньняў. “ Падтрымаць ў судзьдзе Зьмітра Касьпяровіча прыйшлі яго сябра Цімафей Дранчук, жонка Дар’я з маленькай дачушкай Паўлінкай і маці Тацьцяна Касьпяровіч, а таксама супрацоўнікі амерыканскай амбасады і журналісты. Аксана Рэлява пагадзілася з абвінавачаньнямі міліцыянтаў і арыштавала Зьмітра Касьпяровіча на 12 сутак.