124 тысячы рублёў за налепку
1 жніўня 2007г. чальца БНФ Сьцяпана Сьвідзерскага пастановаю адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну Горадні аштрафавалі на 4 базавыя велічыні. Хлопца абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 21.14 КаАП РБ (Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў і гарадзкіх пасёлкаў) за тое, што ён наляпіў адну (і гэта зафіксавана ў пратаколе) налепку на будынак па адрасе вуліца Савецкая, 15.
"За адну налепку мяне аштрафавалі на 124 тысячы рублёў, - кажа Сьцяпан Сьвідзерскі. - У мяне і маіх сяброў, якія бароняць Горадню, ужо ўзьнікла цікавая ідэя сабраць гэтыя грошы самымі дробнымі купюрамі і ў скрыні з надпісам "На правядзеньне рэканструкцыі Горадні" урачыста пранесьці па Савецкай вуліцы. Добрая атрымаецца акцыя".
Па інфармацыі pbnf.org