13 чалавек дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС

13 маладых людзей, якія былі затрыманыя каля Макдональдса ля плошчы Бангалор, дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС. Дакладная колькасць затрыманых пакуль не вядомая. Сярод затрыманых У. Судаль і Сакалоўскі. Імёны астатніх высвятляюцца.

Спецназ напаў на групу з прыкладна ста маладых людзей, якія вярталіся з акцыі каля рэстарану Макдональдс. Шмат з іх былі збітыя, некаторыя затрыманыя.