16 чэрвеня, 20.00 – малітва за касцёл святога Язэпа

У Дзень беларускай салідарнасці, 16 чэрвеня ў 20.00 беларусы прыдуць да касцёла святога Язэпа (вуліца Кірылы і Мяфодзія, 4), каб памаліцца аб вяртанні храма Каталіцкай царкве.

Нагадаем, што акцыі і малебны ў абарону мінскага касцёла святога Язэпа і кляштарнага комплекса адбываюцца каля храма штодзённа. Беларусы патрабуюць вярнуць касцёл вернікам, а не ператвараць святыню ў гатэль.