5 гадоў арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць»

Пяць гадоў таму ў Варшаве на першай акцыі «Беларускай нацыянальнай памяці» да шыльды ў гонар забітага ў польскай сталіцы генэрала Станіслава Булак-Балаховіча прыйшло каля дзясятка беларусаў, пераважна студэнтаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага, - паведамляе "Наша Ніва".
 
«Калі няма памяці, няма і будучыні. Пераемнасьць паміж пакаленьнямі не павінна перапыняцца. Трэба памятаць сваіх герояў, сваё мінулае», — сказаў тады нашаму радыё адзін зь іх.

Цягам пяці гадоў актывісты арганізацыі наладзілі безьліч мерапрыемстваў — перадусім пошук і ўшанаваньне месцаў, зьвязаных з жыцьцём і дзейнасьцю беларусаў, якія былі вымушаныя заставацца ў выгнаньні ды там і паміралі.

«Ідэя была такая, што нават знаходзячыся за мяжой, мы павінны нешта рабіць для Беларусі. Вядома, немагчыма пабудаваць Беларусь у Польшчы, але тут ёсьць шмат нашых людзей, якія вымушаныя былі зьехаць, якія ўцякалі. Засталіся магілы, шмат інфармацыі. Гэта не дасьледавана, а павінна патрапіць да моладзі, да беларускага народу. Трэба пра гэта ведаць, прапагандаваць, разьвіваць», — кажа лідэр «Беларускай нацыянальнай памяці» Анатоль Міхнавец.

Сябры арганізацыі шукаюць магілы, помнікі вядомых беларусаў па ўсёй Эўропе ды дадаюць іх да адмысловай віртуальнай мапы, каб кожны ахвотны мог гэтыя месцы знайсьці.

«Адна з нашых вялікіх знаходак — помнік слуцкім паўстанцам у Баварыі, які быў пастаўлены ў 1948 годзе. Вось жа прыклад, як трэба шанаваць сваіх герояў ды імі ганарыцца. Уявіце — 1948 год, толькі вайна скончылася, невядома, што будзе заўтра. А беларусы, якія там апынуліся, зьбіраюць грошы ды будуюць помнік слуцкім паўстанцам, якія змагаліся за Беларусь!»

Што да плянаў на будучыню, дык яны зьвязаныя зь пераносам дзейнасьці арганізацыі ў Беларусь, аднак адна вялікая імпрэза пройдзе неўзабаве яшчэ ў Варшаве.

«Гэта ўжо трэці традыцыйны роварны рэйд памяці генэрала Станіслава Булак-Балаховіча. 13 траўня а 13-й гадзіне, ад помніка генэралу дэ Голю ў Варшаве. Хто можа — далучайцеся і да сустрэчы ў Беларусі!»

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку