5 прычын напісаць Аўтуховічу: бо маці чакае сына

“Я малю цябе сынок: вярніся жывым!”,  - гэта словы Ліліі Аўтуховіч, маці Мікалая Аўтуховіча, з інтэрвью, якое яна дала яшчэ ў 2009 годзе.  Прайшло амаль 4 гады, сын па-ранейшаму ў турме і маці чакае сына...

Інтэрвію сайта regionby.org

 

Карэспандэнт: Лілія Юльянаўна, добры ў вас сын.

Лілія Аўтуховіч: Добры… А што робяць з добрымі ў гэтай краіне? (Плача) Я не разумею, калі б ён штосьці парушаў, дык навошта яму тады дазволілі працаваць? Вы ведаеце, колькі ён атрымаў падзякаў ад людзей за сваю працу? Дык у чым ягоная віна? Што ён добры? Ён жа хацеў, каб людзі працавалі з годнасьцю, павагай да сябе.

 

Карэспандэнт: Я разумею…

Лілія Аўтуховіч: Ён, можна сказаць, яшчэ нічога ў жыцьці ня бачыў. Вучоба, праца, войска… Цяпер вось турма. Тыя, хто яго трымаюць у камэры, пасылалі сваіх дзяцей у Аўганістан? Ці самі там былі? А цяпер вось яго ў турму, у голад. За што яны яго душаць? Гэта ня людзі, так нават з быдлам не паступаюць. З Аўганістану вярнуўся жывым, а тут быццам у палон патрапіў да нелюдзяў. Ён што – вораг народу? Дык калі вораг – дык скажыце, у чым ён вораг? Ды сёньня любога сьледчага пратрымай у голадзе хаця б тыдзень, дык ён прызнаецца, што вораг. А ён тры месяцы за праўду трымаецца, таму і жвывы. (Плача)

 

Карэспандэнт: Мы вас ніяк не маглі знайсьці.

Лілія Аўтуховіч: А я ўцякаю, каб не заставацца адной. І кожны дзень чакаю, што пазвоніць сын. І бягу адчыняць на кожны шоргат, думаючы, што гэта ён. Я малю цябе сынок: вярніся жывым! Мы цябе абдымем і сагрэем. Людзі добрыя, дапамажыце яго пераканаць, што ім ён патрэбен мёртвым, а нам – жывым. Коля, беражы сябе, сваё здароўе, трымайся. А я б усё зрабіла, што ў маіх сілах, ды няпраўда стаіць на маім шляху і не пушчае да цябе.

 

Карэспандэнт: Калі мы пытаемся ў жыхароў Ваўкавыску пра Колю, ад нас сьпяшаюцца ўцячы.

Лілія Аўтуховіч: Дык усе баяцца слова сказаць, у газэтах пра гэта ня пішуць. І што пісаць? Я ўжо нікому ня веру, толькі адно ведаю напэўна: зло вяртаецца да тых, кто робіць яго іншым. (Плача)

 

Напішы ліст Мікалаю Аўтуховічу па адрасе:230023, г. Гародня, вул. Кірава, 1, турма №1

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку