5 прычын напісаць Змітру Дашкевічу: перапіска з палітвязнямі - гэта самае цікавае, што можа быць у нашым жыцці ў эпісталярным жанры
Вядомыя актывіст, моладзевы лідар і былы палітвязнь Андрэй Кім разам з былым палітпрызыўніком з Берасця, Яўгенам Скрабцом, пракаментавалі для "Салідарнасці" сваё бачанне важнасці ўдзелу ў кампаніі "Тыдзень з палітвязнем" і самога ліставання зняволеным.
Андрэй Кім: “А тут - фактычна літаратурная творчаць. Дык яшчэ яна і ў гісторыі застанецца, бо я думаю, што перапіска з палітвязнямі - гэта самае цікавае, што можа быць у нашым жыцці ў эпісталярным жанры. У рэальным жыцці ў вас не будзе столькі часу і магчымасці, каб абмеркаваць розныя пытанні, тым больш у такім фармаце, максімум, на што мы здольныя - паведамленні ў кантакце.
Дашкевіч, ці Статкевіч, ці Бяляцкі - гэта несумніўна выбітныя постаці ў найноўшай гісторыі Беларусі, пра іх напісаны кнігі, зняты фільмы, і яшчэ будуць пісацца і здымацца.
Таму варта скарыстацца такой магчымасцю!
Мажліва, вы будзеце перапісвацца з будучым прэзідэнтам Беларусі і потым можна будзе ліставанне далучыць да яго біяграфічнай кнігі, ці прадаць на аўкцыёне за мільён даляраў.”
Яўген Скрабец: “Са Змітром Дашкевічам ліставанне пачалося адразу пасля майго звалнення з войска. Атрымаў ліст ад яго, потым напісаў адказ аб тым што збіраюся паехаць падвучыцца ў Польшчу. Пісаў не шмат, звычайна аб абстаноўцы ў краіне, бо разумеў што ў ягоных умовах пісаць аб тым як мне добра на волі, як мінімум не этычна. Пасля ад'езду ў Польшчу, атрымліваў ад яго лісты з віншаваннямі на Дзень Народзінаў, папрасіў сяброўку напісаць адказ што ліст атрымаў. Зараз ліставанне спынілася, чакаю як выйдзе Зміцер. Лісты захоўваю.”
Пакінуць новы каментар