5 прычын напісаць Мікалаю Аўтуховічу: Каб больш даведацца пра чалавека, узнагароджанага мэдалямі “За адвагу” і ”За баявыя заслугі”
Мікалай Аўтуховіч – вэтэран аўганскай вайны, прадпрымальнік - кіраўнік аўтабазы таксовак у Ваўкавыску.
Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. Пасля школы скончыў СПТВ-37 у суседняй Вялікай Бераставіцы, стаў механікам па рамонту аўтамабіляў. З 1981 году служыў у арміі ў Саратаўскай вобласці Расеі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Скончыў школу прапаршчыкаў, адправіўся служыць у Аўганістан.
За ахову маста пад Кандагарам і ўдзел у іншых апэрацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума мэдалямі – “За адвагу” і “За баявыя заслугі”. Звольніўся з войска ў 1991 годзе ў Ваўкавыску старшым прапаршчыкам, стаў займацца бізнэсам.
Першае абмежаванне волі
Быў зняволены 7 ліпеня 2006 г. на 3 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасці. Суд прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў са стратамі для бюджэту ў асабліва буйным памеры, а таксама ў ажыцьцяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі і атрымання ліцэнзіі. Тэрмін зняволення яму адлічваўся ад 15 кастрычніка 2005 году, калі яго пасадзілі ў следчы ізалятар у калёніі N1 у Менску.
Суд па канфіскацыі маёмасці адбыўся пры канцы 2007 году. Мікалаю Аўтуховічу пакінулі дом, у зьняволенага засталася таксама аўтабаза, палова ягоных таксовак і адзін асобны будынак. Тым часам былі сканфіскаваныя 13 таксовак, кватэра і два склады. Да спагнаньня была прызначана сума больш як на 350 мільёнаў рублёў.
Ён быў адным з шасьці палітзняволеных, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕС, аднак
Другое абмежаванне волі
8 лютага 2009 г. яго зноў затрымалі і ў 2010 г. асудзілі нібыта за захоўванне зброі. Здароўе Аўтуховіча тады было сур’ёзна падарванае серыяй доўгіх галадовак пратэсту і недахопам неабходнай медыцынскай дапамогі.
Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў зняволення паводле артыкулу 295 частка 3 – “Незаконныя дзеяньні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”. Дадаткова Аўтуховіча асудзілі яшчэ на 2 месяцы зьняволеньня, матываваўшы тым, што быццам бы новае злачынства ён учыніў, не адбыўшы 2 месяцы з папярэдняга пакарання. Такім чынам, цяпер Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы зняволення ва ўмовах строгага рэжыму, без канфіскацыі маёмасці.
Беларускія праваабаронцы ў сувязі з другой справай Мікалая Аўтуховіча выступілі з заявай:
“З моманту ўзбуджэння крымінальнай справы, якая атрымала вялікі грамадскі рэзананс у краіне, расследаванне з самага пачатку насіла закрыты для грамадскасці характар. Адвакатам абвінавачаных пад пагрозай крымінальнай адказнасці забаранялася агалошваць любую інфармацыю аб ходзе расследвання крымінальнай справы.
Судовы працэс у Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь адбываўся ў адкрытым рэжыме, што дазволіла прадстаўнікам беларускай і міжнароднай грамадскасці, СМІ, праваабарончых арганізацыяў сачыць за яго ходам. Па выніках назірання за разглядам справы ў судзе Праваабарончы цэнтр “Вясна” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” прыйшлі да наступных высноваў.
У ходзе папярэдняга следства былі дапушчаныя сур’ёзныя парушэнні працэсуальных гарантый, у тым ліку, права на абарону. Так, абвінавачаны па справе А.Ларын фактычна быў пазбаўлены права на абарону на этапе папярэдняга следства. У выніку допытаў і іншых працэсуальных дзеянняў, якія праходзілі без удзелу адваката, ён даў паказанні, якія пазней былі выкарыстаныя супраць яго самога, а таксама супраць іншых абвінавачаных: М.Аўтуховіча, Ул.Асіпенкі, М.Казлова.
Следства відавочна выкарыстоўвала для ціску на сведак такія метады, як узяццё іх пад варту ў якасці падазраваных асобаў. Пасля атрымання неабходных для следства паказанняў затрыманыя вызваляліся, пераводзіліся ў статус сведак, а крымінальны пераслед у дачыненні да іх спыняўся.Па справе было арыштавана, такім чынам, больш за 10 чалавек. Як правіла, яны дапытваліся ў адсутнасці абаронцаў.
Сведка Лявонаў правёў за кратамі 6 месяцаў.
Дадзеныя факты можна расцэньваць як злоўжыванні следства і адвольныя затрыманні.
Большасць апытаных па справе сведак у судовым паседжанні заявілі аб псіхалагічным і фізічным ціску, які аказваўся на іх з боку следства. Значная частка сведак абвергла дадзеныя імі раней падчас следства паказанні абвінаваўчага характару.
У звязку з вышэйпазначаным доказы, дабытыя пры такіх абставінах, не павінны мець юрыдычнай сілы і не могуць быць пакладзены ў аснову абвінаваўчага прысуду.
Абаронцы неаднаразова заяўлялі падчас судовага працэсу, што яны былі абмежаваныя следствам у магчымасцях збірання доказаў, многія з іх хадайніцтваў не задавальняліся следчымі. Некаторыя важныя для аб’ектыўнага разгляду справы хадайніцтвы абароны былі адхілены судом, што можа сведчыць аб абвінаваўчым ухіле працэсу і парушае прынцыпы аб’ектыўнасці і бесстароннасці суду.
Справа разглядалася Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь у якасці суда першай інстанцыі, што пазбавіла абвінавачаных права на абскарджанне прысуду, паколькі прысуд Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу ўступае ў сілу адразу пасля яго вынясення. Гэта з’яўляецца істотным парушэннем права на доступ да правасуддзя, супярэчыць арт. 115 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 2, 14 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Аналіз доказаў, атрыманых і даследаванных у судовым працэсе, не дае падставы лічыць іх дастатковымі для вынясення абвінаваўчага прысуду.
Згодна з інфармацыяй следчага, справа знаходзіцца на контролі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пры такіх абставінах абвінаваўчы прысуд і пазбаўленне волі асуджаных па дадзенай справе з’явілііся вынікам разбіральніцтва з яўнымі парушэннямі працэсуальных гарантый, звязаных з палітычнымі матывамі ўлады, што трапляе пад вызначэнне паняцця “палітычныя вязні”, дадзенага экспертамі Савета Еўропы (згодна з дакументам Савета Еўропы SG\Inf(2001) 34\24 October 2001).
Мы патрабуем ад Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь правесці праверку законнасці і абгрунтаванасці вынесенага прысуду і вызваліць асуджаных з-пад варты, а таксама прыцягнуць да адказнасці службовых асоб, якія дапусцілі грубыя парушэнні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства падчас папярэдняга следства”.
Мікалай Аўтуховіч адбываў пракаранне ў папраўчай калёніі №5 у г. Івацэвічы (Берасьцейская вобласьць). У сьнежні 2011 г. на месяц быў зьмешчаны ў ПКТ – памяшканне камэрнага тыпу. Рашэннем суду, які адбыўся 17 студзеня 2012 г., быў пераведзены ў турму Гародні..
Напішы ліст МікалаюАўтуховічу па адрасе:230023, г. Гародня, вул. Кірава, 1, турма №1
Пакінуць новы каментар