5 прычын напісаць Міколу Дзядку: каб верыць у лепшае!

 

"Не сабраўшы дастатковай колькасьці доказаў, якія б пацьвярджалі дачыненне Мікалая да вышэйназванай справы, праваахоўныя органы працягнулі тэрмін яго ўтрымання ў ізалятары часовага ўтрымання, але гэтым разам па абсалютна іншай справе (“аб нападзе на Дом прафсаюзаў”). Аднак калі абвінавачанне ў яго дачыненні ізноў не набыло належнай падставы, Мікалай ужо трэцім разам быў затрыманы як падазроны па справе “аб нападзе на аддзяленне “Беларусбанка”. Пасля таго, як усе магчымасці да прад’яўлення ўцямных нагодаў да затрыманняў былі вычарпаныя, Мікалаю сталі прыпісваць іншыя супрацьпраўныя дзеянні, у прыватнасці, крадзяжы і хуліганства."

Даведайся больш пра Мікалая Дзядка

 

Мікалай Дзядок нарадзіўся 23 жніўня 1988 года ў г. Брагіне на Гомельшчыне. Пасьля школы скончыў юрыдычны каледж БДУ. Працаваў у калектарскай фірме. На момант арышту быў студэнтам 2-га курса завочнага аддзялення праграмы «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Пасьля затрымання ў верасьні 2010 года Мікалая трымалі ў ізалятары па 3 дні, а пасля «перазатрымлівалі» па новых справах: аб хуліганстве, нават крадзяжы — але абвінавачанне не прад’яўлялі да кастрычніка.

Храналогія перасьледу

Мікалай Дзядок быў затрыманы 3 верасня 2010 года ў якасьці падазраванага па справе аб “нападзе на амбасаду Расійскай Федэрацыі” у ноч на 31 жніўня ў Менску. Праваахоўныя органы Беларусі арыштавалі маладога чалавека на трое сутак і зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Не сабраўшы дастатковай колькасьці доказаў, якія б пацьвярджалі дачыненне Мікалая да вышэйназванай справы, праваахоўныя органы працягнулі тэрмін яго ўтрымання ў ізалятары часовага ўтрымання, але гэтым разам па абсалютна іншай справе (“аб нападзе на Дом прафсаюзаў”).Аднак калі абвінавачанне ў яго дачыненні ізноў не набыло належнай падставы, Мікалай ужо трэцім разам быў затрыманы як падазроны па справе “аб нападзе на аддзяленне “Беларусбанка”.Пасля таго, як усе магчымасці да прад’яўлення ўцямных нагодаў да затрыманняў былі вычарпаныя, Мікалаю сталі прыпісваць іншыя супрацьпраўныя дзеянні, у прыватнасці, крадзяжы і хуліганства.

24 верасня 2010 г., фактычна адбыўшы больш за 20 сутак пад арыштам, Мікалай Дзядок быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ля Генштаба Беларусі, і 1-га кастрычніка яму было прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 339 ч.2 — “хуліганства”.

27 траўня 2011 г. у Заводскім судзе горада Менска суддзя Жанна Хвайніцкая вынесла Мікалаю прысуд — 4,5 гады пазбаўлення волі (г.зв «справа анархістаў). Да гэтага моманту Мікалай Дзядок ужо больш за 8 месяцаў знаходзіўся пад арыштам.

У снежні 2012 года ён быў пераведзены ў турму № 4 Магілёва.

У канцы траўня 2012 г. паводле рашэння начальніка Шклоўскай калоніі № 7 Мікалай Дзядок быў пераведзены ў памяшканне камернага тыпу, так званы “БУР” (“адзіночку”), на паўгода. Да гэтага яго неаднаразова прымушалі пісаць прашэнні аб памілаванні. Мікалай таксама пазбаўлены доўгатэрміновага спаткання з маці і жонкай, якое раней было дазволена ў чэрвені. За час знаходжання ў Бабруйскай і Шклоўскай калоніі Мікалай атрымаў больш за 10 спагнанняў за розныя надуманыя парушэнні, кшталту „няправільна адрэагаваў на заўвагу“, і цяпер не можа трапіць пад маючую адбыцца амністыю.//http://padtrymka.16mb.com

 

 Напішы МікалаюДзядку: 12011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а турма № 4

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку